Унікальная серыя пейзажнай графікі з Ліхтэнштэйна "Падарожжы па Рэйне" на выставе ў Мінску

5 мая 2019

Унікальная серыя пейзажнай графікі ўпершыню пакінула тэрыторыю галоўнага музея Ліхтэнштайна. Зараз арыгінальныя замалёўкі "Падарожжы па Рэйне" на два месяцы атрымалі прапіску ў Нацыянальным мастацкім музеі. Гуаш 19 стагоддзя - мастацтва швейцарскага мастака Блойлера, які асабіста даследаваў даліну Рэйна і 20 гадоў ствараў адзіную ў свеце мастацкую карту наваколляў. З 77 палотнаў, якія належаць Нацыянальнаму музею княства, у Беларусі сёння 4 дзясяткі. 

Экспазіцыя - толькі частка запланаванага супрацоўніцтва галоўных маляўнічых галерэй Беларусі і Ліхтэнштайна. Некалькі тыдняў таму ў музейнай прасторы ў Вадуцы выставілі беларускія іконы 18-20 стагоддзяў.