Здзіўляе сваімі кампазіцыямі Цэнтральны батанічны сад у Мінску

15 июня 2021

Здзіўляе сваімі кампазіцыямі Цэнтральны батанічны сад  асабліва зараз, летам. Буянне разнастайных кветак выпадае менавіта на гэты час. Аб'ект ператвараецца ў месца сапраўднага паломніцтва. Акрамя вядомых куточкаў і традыцыйных раслінных збораў, кожны год сад гатовы здзівіць навінкамі. Пра іх і не толькі  рэпартаж Наталлі Бардзілоўскай.

Мастакі і паэты тут чэрпаюць натхненне. Бацькі  выгульваюць сваіх дзяцей. Вучні і студэнты знаходзяць адказы па біялагічных дысцыплінах. Аматары-дачнікі бяруць ідэі для ўласных пасадак. Тэрыторыя Цэнтральнага батанічнага сада Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі – пакаленнямі любімае месца і мінчан, і гасцей сталіцы. 153 гекатары жывой прыгажосці, на якой сёння вырошчваюць амаль 12 тысяч раслін як характэрных для нашай паласы, так і экзатычных. 

Быў задуманы і амаль 90 гадоў працуе не толькі як месца адпачынку, але як гіганцкая навуковая лабараторыя, якая даследуе біялагічную разнастайнасць жывых раслін, іх акліматызацыю, экалагічныя пытанні. Тэорыя і практыка дзейнасці Цэнтральнага батанічнага сада накіраваны на стварэнне і захаванне генафонду як дэкаратыўных, так і гаспадарча карысных раслін.

Самая маштабная з айчынных прастора флоры першапачаткова мела навуковыя мэты. На ўчастку зямлі, з якога ў 30-я пачыналася будаўніцтва, усюды раслі сосны. І беларускія біёлагі адразу заявілі амбіцыйна: на лясной плошчы  100 гектараў будзе цуд-сад, падобны на райскі. Нарыхтоўка глебы, будаўніцтва аранжарэй і парнікоў, водазабеспячэнне калекцый, прафіляванне алей, стварэнне жывых агароджаў, закладка гадавальнікаў і дэндрарыя – зараз цяжка нават уявіць, якія намаганні былі прыкладзены для таго, каб батанічны заквітнеў, забуяў фарбамі, аброс вечназялёнымі пасадкамі. Так як сёння. 

Наш батанічны сад шматгранны. Напрыклад, ён прапануе каля 2 тысяч драўняных раслін, гэта пры тым, што флора Беларусі налічвае не больш за 100 парод дрэў і кустоў. 

У калекцыі амаль 300 раслін са статусам "рэдкі від, што знікае"

Сярод навінак  калекцыя магнолій, якія добра прыжыліся ва няўстойлівым клімаце Беларусі і прадстаўлены 20 сартамі. Развіваецца калекцыя прышчэпленых форм - павойных раслін, ніцых дрэў. Адзін з перспектыўных збораў - бэз. Зараз яго за 200 сартоў, значная частка - айчыннай селекцыі: "княгіня Ірына", "ракако". З самых апошніх адкрыццяў - сорт пад назвай "мінчанка". Зараз бэз адцвітае. Як і рададэндраны. Цяпер  пік цвіцення ў касачоў, вось-вось раскрыюцца півоні. Час буяння той ці іншай расліны па даўняй традыцыі ў садзе - доўгачаканы і збірае рэкордную колькасць наведвальнікаў. 

Круглы год у садзе праводзяць арганізаваныя экскурсіі. Лета  не выключэнне. Супрацоўнікі ўстановы працуюць на запатрабаванне і гатовы даць змястоўны аповед на любую батанічную тэму і на любую аўдыторыю. Навукоўцы гатовы і да новых маршрутаў. 

Акрамя работы з турыстамі, летам у садзе ідуць звыклыя працы - высадка новых раслін, апрацоўка глебы, догляд пасадак. З 1999 года батанічнаму саду нададзены статус навуковага аб'екта і помніка прыроды. Гэта абавязвае.