Вучэнні "Захад-2017" працягваюцца

19 сентября 2017

ВПС і СПА адбіваюць паветраны напад умоўнага праціўніка. Прама зараз мы атрымліваем кадры з палігона Даманава, дзе працягваюцца вучэнні "Захад-2017".

Тут пастаўленыя задачы адпрацоўвае дывізіён С-300 сумесна з зенітнай батарэяй "Аса". Ракетчыкі выконваюць баявую стральбу па паветраных цэлях на малых і звышмалых вышынях. У гэты ж час ствараюць паветраны шчыт і прыкрываюць войскі ад удараў праціўніка.