Беларусь памятае тых, хто змагаўся за незалежнасць i мірнае неба

16 июня 2019
Несумнеўна, важна захоўваць вось такія гісторыі герояў вайны. Тых, хто змагаўся за незалежнасць, мірнае неба для ўсіх нас, і памятаць - гэта традыцыі суверэннай Беларусі. Ужо не адно дзесяцігоддзе ў нашай краіне з пакалення ў пакаленне перадаецца летапіс тых страшных падзей Вялікай Айчыннай вайны - будзь гэта альбом, як у папярэднім сюжэце, або фотакарткі. 

І ў кожнай беларускай сям'і ёсць свая гісторыя. А фатаграфіі бацькоў і дзядоў, іх ордэны і медалі для шматлікіх сапраўдная рэліквія. Каб трагедыя больш ніколі не паўтарылася - важна памятаць. І Беларусь памятае!