У Беларусі з'явіцца савет па антыманапольным рэгуляванні

26 сентября 2016

Яго эксперты зоймуцца пытаннямі добрасумленнай канкурэнцыі на рынку. Гэтыя паўнамоцтвы перададзеныя абноўленаму Мінгандлю, які ўжо завецца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Ведамства адказвае за барацьбу з цэнавымі змовамі і неабгрунтаваным завышэннем цэн. Правяраць будуць не толькі цэннікі ў магазінах, але і палітыку саміх вытворцаў. Пад асаблівы кантроль возьмуць і дзяржаўныя закупкі.

Уладзімір Калтовіч, Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі: "Дзяржаўныя закупкі складаюць 11% ВУП - гэта вялікі аб'ём дзяржаўных грошай, якія ідуць на закупку тавараў, работ і паслуг. У гэтай сувязі арганізацыя кантролю за выдаткоўваннем гэтых сродкаў і рэгуляванне заканадаўства з'яўляецца найважнейшай задачай. Нагадаю, што ў нас каля 90% працэдур здзяйсняюцца з адной крыніцы. Таму наша задача - павялічыць колькасць канкурэнтных працэдур, што адаб'ецца на паніжэнні бюджэтных выдаткаў".

Ключавая мэта абноўленага міністэрства - абарона ўнутранага рынку з дапамогай стварэння роўных канкурэнтных умоў.