Вучэнні "Пошук-2019" увайшлі ў актыўную фазу

17 октября 2019
Разведвальныя групы правялі пошук праціўніка, распрацаваны план агнявога паражэння ўмоўнага ворага. Ваенныя вучэнні "Пошук-2019" увайшлі ў актыўную фазу, гэта заключны этап манеўраў. Нагадаем, гэты этап праводзіцца ў рамках сумесных аператыўна-стратэгічных вучэнняў "Баявое братэрства". Яны ўключаюць у сябе сумесную працу разведчыкаў. Задзейнічана больш за дзве тысячы чалавек і 250 адзінак тэхнікі. У манеўрах удзельнічаюць вайскоўцы з Беларусі, Расіі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана.