У Славакіі сёння выбіраюць прэзідэнта

16 марта 2019

На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць 13 кандыдатаў. У фаварытах трое. Гэта намеснік кіраўніка Еўракамісіі Мараш Шэфчавіч, былы старшыня Вярхоўнага суда краіны Штэфан Гарабін і адвакат Зузана Чапутава. Папярэднія вынікі будуць вядомыя ўжо заўтра. Для перамогі кандыдату трэба набраць больш як 50 працэнтаў галасоў.