Удзел у перапісе насельніцтва ў Беларусі прынялі ўжо амаль пяць мільёнаў чалавек

21 октября 2019

Вопыт перапісу насельніцтва ў Беларусі з выкарыстаннем ІТ-тэхналогій будзе ўжыты ў наступным годзе ў Расіі. Напярэдадні спецыялісты з Расійскай Федэрацыі на чале з кіраўніком Расстата вывучылі ўсе дэталі нашай анлайн-кампаніі. Пераняць беларускі прыклад - упершыню даць грамадзянам магчымасць прайсці гэтую працэдуру праз інтэрнэт - у Расіі могуць у кастрычніку 2020 года. Усяго ж удзел у перапісе насельніцтва ў Беларусі прынялі ўжо амаль пяць мільёнаў чалавек. Сёння стартуе наступны этап - абыход кватэр і жылых дамоў па адрасах пражывання тых рэспандэнтаў, якія не скарысталіся магчымасцю адказаць на пытанні праз інтэрнэт або на стацыянарным участку. Апошні дзень перапісу насельніцтва - 30 кастрычніка.