У студэнтаў БДУ з'явілася новая традыцыя

25 января 2016

Пракаціцца на снаўбордзе, лыжах і цюбінгу ў Таццянін дзень. У студэнтаў галоўнай ВНУ краіны з'явілася новая традыцыя. Сёння на снежных схілах аднаго з гарналыжных комплексаў Беларусі адзначыць Таццянін дзень сабраліся паўтысячы маладых людзей. Нагадаем, святая Таццяна шануецца праваслаўнай і каталіцкай цэрквамі і лічыцца заступніцай студэнтаў. Па словах арганізатараў, спартыўная акцыя ў Таццянін дзень стане традыцыйнай і штогод будзе праходзіць у першыя дні зімовых канікул.

Ужо вясной студэнтаў БДУ чакае наступная маштабная спартыўная акцыя - фестываль актыўнага ладу жыцця.