Рэкардсмены года! Дзе ў Мінскай вобласці вырас самы габарытны гарбуз?

25 октября 2018

Гарбуз-рэкардсмен! У Мінскай вобласці шукаюць самых габарытных прадстаўнікоў сёлетняга ўраджаю. Вілейчанка Любоў Растаргуева, напрыклад, вырасціла вялізны гарбуз. Вага кругляша склала больш за 80 кілаграм. Вышыня гарбуза 80 сантыметраў, а акружнасць - паўтара метра. Вялізная тыква ў гаспадыні вырасла выпадкова. Прычым у пачатку лета гэты парастак быў самым маленькім.

Жыхарка аграгарадка Шчыткавічы Старадарожскага раёна Зінаіда Стром у сваім гародзе знайшла 50-кілаграмовы аранжавы гарбуз. Яго дыяметр 180 сантыметраў. А ў Нясвіжы гаспадароў парадаваў кабачок даўжынёй 120 сантыметраў.