У Мінскага водаканала з'явіўся робат-памочнік

28 февраля 2019

Цяпер можна не толькі пакінуць заяўку на замену або рамонт лічыльнікаў вады, але і даведацца аб заканчэнні іх тэрміну паверкі. Ужо ў сакавіку віртуальны кансультант сам будзе тэлефанаваць спажыўцам. Гэта значна знізіць загрузку тэлефонных ліній і дыспетчараў. Кол-цэнтр працуе кругласутачна і можа адначасова прымаць 120 званкоў.

Тым часам 115.бел мадэрнізуюць. Інтэрнэт-партал і кантакт-цэнтр будуць працаваць на адзінай праграмнай платформе. Інфармацыя будзе дубліравацца ў мабільным дадатку.