Каманда "МАЗСПОРТ-аўта" ўпершыню прыме ўдзел у ралі-рэйдзе па пустыні Каракум

11 июля 2018

Вось гэтыя стальныя гіганты будуць змагацца ў бітве ў пустыні Туркменістана. Сёлета ўпершыню беларуская каманда "МАЗСПОРТ-аўта" прыме ўдзел у ралі-рэйдзе. Вялікі аўтапрабег па пустыні Каракум пачнецца ў жніўні. Трасу для заезду рыхтавалі прафесійныя пілоты ралі "Парыж - Дакар", яна расцягнецца больш чым на тысячу кіламетраў праз старажытныя мясціны Туркменістана. Удзел у гонцы прыме і экіпаж прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава.

Найбліжэйшы ж старт нашых гоншчыкаў адбудзецца ўжо на наступным тыдні. Тады пачнуцца заезды гонкі "Шаўковы шлях" у Расіі. На спаборніцтвах Мінскі аўтазавод прадставіць і новую версію грузавога баліда. З-за асаблівасцяў канструкцыі машына стане значна больш ўстойлівай.