У католікаў Вялікая субота: вернікі моляцца і асвячаюць прадукты для велікоднай трапезы

30 марта 2024

Сёння ў католікаў і пратэстантаў - Вялікая субота. Гэта дзень цішыні, калі вернікі прыходзяць у храмы памаліцца ля ўсыпальні з целам Збавіцеля, паспавядацца і асвяціць стравы на святочны стол. У кошыках - традыцыйна фарбаваныя яйкі, велікодныя булкі, мясныя ласункі і соль.

Велікоднае набажэнства традыцыйна - у прамым эфіры "Беларусь 1". Трансляцыю сёння ў 21:45 будзем весці з Мінскага архікафедральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

А заўтра, у дзень Уваскрэсення Хрыстова, у 16:35 на "Беларусь 3" святочныя кадры з Ватыкана. Велікоднае Пасланне і Благаславенне "Граду і свету" ад Папы Рымскага.