Тысячы беларусаў і гасцей спартыўнага свята сачылі за грандыёзным шоу адкрыцця ля Палаца спорту

22 июня 2019
Сумесны прагляд і смачны фуд-корт - традыцыйная пляцоўка ля Палаца спорту мінулым вечарам была як ніколі шматгалоснай. Азербайджан, Ізраіль, Бельгія, Украіна - гучнымі апладысментамі там віталі свае каманды з флагамі, і разам - запальванне агню II Еўрапейскіх гульняў.

Сёння праграма не менш насычаная. На вялікіх экранах адразу ў трох фан-зонах Мінска будуць трансліраваць спаборніцтвы. Запланаваная і вялікая культурная праграма.