У Мінску праходзіць нарада кіраўнікоў МУС краін - удзельніц Садружнасці

5 декабря 2013

Пытанні кадравай палітыкі і духоўна-маральнага выхавання асабовага складу міліцыі абмяркоўваюцца ў гэтыя дні ў Мінску. У Выканкаме СНД праходзіць трохдзённая нарада кіраўнікоў МУС краін - удзельніц Садружнасці. Падчас абмеркавання самых розных і актуальных тэм удзельнікі сустрэчы імкнуцца адказаць на галоўнае пытанне: якім сёння павінен быць міліцыянер? Няспыннае самаўдасканаленне назваў адным з важных складальнікаў працы міністр унутраных спраў нашай краіны Ігар Шуневіч.


Ігар Шуневіч, міністр унутраных спраў Беларусі: Каб адпавядаць сённяшнім выклікам і пагрозам, рэаліям сённяшняга дня, супрацоўнік органаў унутраных спраў не проста павінен ісці ў нагу з часам, ён павінен несціся з хуткасцю лакаматыва наперад, каб паспяваць за тымі працэсамі, у тым ліку развіццём злачыннага свету, якое сёння мы бачым і назіраем.


Акрамя праваахоўнікаў, у міжнародным форуме ўдзел прымаюць першы намглавы Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Радзькоў і старшыня Белтэлерадыёкампаніі, кіраўнік Грамадскага савета пры МУС Беларусі Генадзь Давыдзька.