Тысяча дрэў да тысячагоддзя Брэста

12 марта 2019

 У абласным цэнтры  працягваецца акцыя па азеляненні горада. Сёння ўзяць рыдлёўкі замест дыктафонаў і нататнікаў прапанавалі блогерам і прадстаўнікам СМІ. Журналісты  з вялікай ахвотаю пасадзілі больш за 40 дрэў. У парку Тысячагоддзя, закладзеным тры гады таму,  з'явілася першая бярозавая алея. Свой уклад зрабіла і здымачная група Агенцтва тэленавін.

Сёлета Брэст пачалі азеляняць як ніколі рана, яшчэ ў лютым. На вуліцах горада высаджана каля тысячы дрэў. Уздоўж дарог, у жылых кварталах ідзе актыўная пасадка кустоўя і саджанцаў. Да лета абновяць  стары гарадскі сад. Усяго ў абласным цэнтры сёлета плануюць пасадзіць каля 6 000 дрэў, а таксама прыкладна 20 000 саджанцаў сасны.