Зборная Беларусі па валейболе атрымала перамогу ў фінале II Гульняў краін СНД

13 августа 2023

На "Чыжоўка-Арэне" тысячы балельшчыкаў падтрымлівалі беларускую зборную па валейболе. Нашы дзяўчаты ў напружаным фінале зламалі супраціўленне каманды Расіі і сталі чэмпіёнкамі II Гульняў краін СНД. 3:1 - вынік фінальнага супрацьстаяння. За барацьбой назіраў кіраўнік Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Віктар Лукашэнка, а таксама старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук і пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў.

Юніёры таксама на п'едэстале. У вырашальным матчы нашы хлопцы саступілі камандзе Расіі, але заваявалі сярэбраныя ўзнагароды II Гульняў краін СНД.