Кветкі ад Беларускага саюза жанчын ускладзены да мемарыяльнага комплексу "Шталаг"

7 мая 2020
Кветкі ад Беларускага саюза жанчын ускладзены сёння да мемарыяльнага комплексу "Шталаг" у Масюкоўшчыне. Чырвоныя гваздзікі ля Вечнага агню  як напамін пра жудасныя падзеі. На гэтым месцы ў 1941 фашысты стварылі канцэнтрацыйны лагер - адзін з самых буйных на тэрыторыі Савецкага Саюза, дзе загінула больш за 80 тысяч ваеннапалонных і мірных жыхароў. Імёны 70 тысяч да гэтага часу застаюцца невядомымі.

Ушаноўваюць памяць загінуўшых  гэтымі днямі прадстаўнікі дзяржаўных органаў, розных грамадскіх арганізацый, аб’яднанняў і калектываў.