Цэнавая сітуацыя ў Беларусі стабільная, і змены кошту прадуктаў харчавання нязначныя

9 октября 2018

Такія вынікі народнага маніторынгу ад прафсаюзаў. Параўноўвалі цэннікі верасня гэтага года з мінулым, а таксама з пачатку года і за месяц. Улічвалася сезоннасць, напрыклад, садавіны і гародніны, і выдаткі вытворцаў. Вынікі абмеркавалі за круглым сталом у Федэрацыі з прадстаўнікамі міністэрстваў, гандлёвых сетак і перапрацоўшчыкаў. У цэлым, як адзначаюць прафсаюзы, індэкс спажывецкіх цэн невысокі, але ёсць адзінкавыя выпадкі ўсплёску па мясе птушкі, свініне і ялавічыне. Прычым, спачатку падаражэла менавіта кураціна. Вытворцы ўпэўніваюць, прычыны аб'ектыўныя - з-за росту цэн на кармы, а іх у сабекошце - да 70 %.

Падаражэнне мясной прадукцыі прафсаюзы адзначаюць і ў краін-суседак. Але пры гэтым звяртаюць увагу на неабходнасць паніжэння выдаткаў вытворчасці і ўвязкі росту цэн толькі з ростам зарплат.