Тры навукова-тэхналагічныя праграмы Саюзнай дзяржавы плануецца пачаць сёлета

24 марта 2022
Пачаць рэалізацыю трох новых навукова-тэхналагічных праграм Саюзнай дзяржавы плануецца сёлета. Як адзначалася ў Брэсце на пасяджэнні камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па эканамічнай палітыцы, праграмы датычацца распрацовак для касмічнай сферы, інтэлектуальных, высокатэхналагічных лічбавых і электронных кампанентаў і сістэм для аўтатранспартных сродкаў спецыяльнага і падвойнага прызначэння, а таксама лазернай тэхнікі для апрацоўкі розных матэрыялаў. 

Пасяджэнне камісіі праходзіла ў рэжыме відэаканферэнцыі. Дэпутаты разгледзелі распрацоўку і ўзгадненне праектаў канцэпцый новых праграм Саюзнай дзяржавы, а таксама абмеркавалі вынікі працы Камісіі па фарміраванні адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы Саюзнай дзяржавы.