Беллёгпрам: тэмп экспарту лёгкай прамысловасці па выніках 2022 года склаў 120 %

10 мая 2023

Тэмп экспарту лёгкай прамысловасці па выніках мінулага года склаў 120 %. Гэта сёння падчас рабочай сустрэчы з прадстаўнікамі прыватнага бізнесу паведаміла старшыня канцэрна "Беллёгпрам" Таццяна Лугіна.

Ключавым рынкам збыту застаецца Расія. Таксама прадукцыя пастаўляецца ў Арменію, Таджыкістан і Узбекістан. Дзелавое партнёрства наладжана з Індыяй і Турцыяй у галіне хіміі для тэкстыльнай вытворчасці. Асноўны ўпор Беллёгпрам робіць на імпартазамяшчэнне.

Беллёграм актыўна рыхтуецца да новага школьнага сезона. Сёлета будзе прадстаўлена 160 % аб'ёму асартыменту школьнай формы. Ужо распрацаваны каталогі - гэта больш за 800 адзінак мадэляў для школьнікаў старэйшага і малодшага ўзростаў. У чэрвені школьная форма ўжо паступіць у продаж.