Урачысты сход і святочны канцэрт, прысвечаныя Дню Перамогі, у 15:25 на "Беларусь 1"

9 мая 2018

У гонар Дня Вялікай Перамогі сёння ў Палацы Рэспублікі прайшоў урачысты сход і канцэрт майстроў мастацтваў.

Як адзначылі яго ўдзельнікі, зварот да гісторыі Вялікай Айчыннай вайны неабходны для таго, каб мець адказы на пытанні пра будучыню чалавецтва. У гэтым дачыненні памяць пра Вялікую Перамогу застаецца той магутнай сілай, якая аб'ядноўвае ўсіх людзей добрай волі, заклікае іх да абароны міру і бяспекі на фоне жорсткіх выклікаў сучаснасці. У Палац Рэспублікі былі запрошаныя ветэраны вайны, Узброеных сіл і працы, кіраўнікі рэспубліканскіх дзяржорганаў і грамадскіх арганізацый, прадстаўнікі працоўных калектываў, дыпламатычны корпус, а таксама навучэнцы і студэнты. Гераічныя эпізоды ваеннай гісторыі Беларусі на сцэне ўвасобілі вядучыя калектывы і выканаўцы краіны, прадстаўнікі таленавітай моладзі. Тэлеверсію ўрачыстасці глядзіце заўтра ў 15:25 на тэлеканале "Беларусь 1".