Выстава карцін Уладзіміра і Паўла Масленнікавых адкрылася ва ўніверсітэце фізкультуры

20 октября 2015

Прыгажосць беларускіх краявідаў, адлюстраваная больш як у дваццаці палотнах-рэтраспектывах. У мастацкай галерэі ўніверсітэта фізкультуры адкрылася выстава карцін Уладзіміра і Паўла Масленнікавых. У экспазіцыі - пейзажы, над якімі майстры працавалі апошнія дваццаць гадоў. Усе карціны напісаныя алеем. Мяккія лініі і складаныя каларыстычныя пераходы - асаблівасць індывідуальнага почырку мастакоў.

Выстава працягнецца да канца лістапада. Уваход у мастацкую галерэю ўніверсітэта фізкультуры вольны.