Цяпло сёння прыйдзе ў кватэры Віцебска і Магілёва

29 сентября 2022
У Магілёве сёння пачнуць уключаць ацяпленне ў жылфондзе, а таксама ў інтэрнатах і гасцініцах.

Прыйдзе цяпло і ў віцебскія кватэры. Рашэнне прынятае мясцовым гарвыканкамам. На працягу дзесяці сутак будзе праводзіцца праверка  работы абсталявання і першаснае рэгуляванне. Рэжым працы сантэхнікаў падоўжаць да 10 гадзін вечара - працаваць яны будуць і ў выхадныя. 

Напярэдадні абагравальны сезон стартаваў у жылым фондзе Брэста, Мінска і Гродна. А вось у Гомельскай вобласці цёпла ў жылых дамах стане ў суботу.