Прагноз надвор'я на 30 верасня

29 сентября 2021
У чацвер умовы надво’я ў Беларусі ў асноўным будзе вызначаць антыцыклон з цэнтрам над еўрапейскай часткай тэрыторыі Расіі, толькі ў другой палове дня па захадзе адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу.

У начныя гадзіны 30 верасня месцамі па ўсходзе рэспублікі чакаюцца замаразкі  0 - мінус 2 градусы. 

Уначы 1 кастрычніка месцамі па краіне, а па паўднёвым усходзе на большай частцы тэрыторыі чакаюцца замаразкі 0 - мінус 3 градусы.