Звыш паўтысячы работ школьнікаў прадэманстравалі на выставе "Калядная зорка"

9 декабря 2019
Старт дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці"  ў Мінску атрымаўся ў творчым фармаце. Звыш паўтысячы работ таленавітых школьнікаў прадэманстравалі  на выставе "Калядная зорка" ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці. Гэта навагоднія сувеніры, ёлачныя цацкі, карціны на зімовую тэматыку. Для маленькіх гасцей падрыхтавалі майстар-класы, а таксама тэатралізаваны паказ, падчас якога свае пажаданні яны маглі расказаць галоўным чараўнікам зімы.

Выстава "Калядная зорка" ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адкрыта для наведвальнікаў да 25 студзеня.