Французская паліцыя расследуе новы крадзеж каштоўнасцяў у Канах

29 июля 2013
Здарылася гэта сярод белага дня ў гатэлі Карлтон на набярэжнай Круазет. Тут праходзіла выстава эксклюзіўных ювелірных вырабаў. Узброены рабаўнік схапіў партфель з упрыгожаннямі коштам 53 мільёны еўра і схаваўся. Усяго тры месяцы назад, падчас Канскага кінафестывалю, з іншай гасцініцы выкралі каштоўнасці на суму амаль паўтара мільёна еўра. А літаральна праз некалькі дзён пры такіх жа акалічнасцях зніклі бряльянтавыя каралі, якія каштавалі больш за два мільёны. Ні адно з гэтых злачынстваў дагэтуль не раскрыта.