Сумнік канадскі - новая праблема фаўны Мінскай вобласці

11 сентября 2018

Пустазелле выцясняе іншыя расліны. Для корму жывёле ён таксама непрыдатны. Сёлета сумнік расце больш як на паўтары сотні гектараў цэнтральнага рэгіёна. Марына Мураўёва пабывала на акупаваных пустазеллем тэрыторыях і даведалася, чым яно небяспечна і як з ім змагацца.

10 гектараў чорных засохлых кустоў. Менавіта так пад Слуцкам выглядае сумнік канадскі пасля хімапрацоўкі. Хімікаты да некультурнай расліны тут прымянілі ў пачатку лета, каб зло-пустазелле за сезон не акупавала новыя плошчы. Кожнае суквецце дае да 20 тысяч насення і імкліва рассейваецца.

Сумнік канадскі вырастае да 2 метраў вышынёй. Вакол сябе пустазелле знішчае культурныя расліны, кветкі, ягады і грыбы. Сваё месца жыхарства, далей ад злой кветкі, мяняюць дробныя жывёлы і насякомыя.

Расліна аблюбавала вёскі і садовыя таварыствы недалёка ад сталіцы. Спрыяльныя для такой «прапіскі» ўмовы стварылі самі дачнікі. Жоўтым суквеццем сумніка ўпрыгожваюць клумбы, дэкарыруюць букеты. Зараз за такое садаводства пагражае штраф ад 5 соцень рублёў.

Верасень - самы спрыяльны месяц для распаўсюджвання сумніка. Менавіта ў гэты час жоўтыя суквецці выдаюць сябе, і ў сельсаветах пачынаецца залатая касьба.

Два гады таму некультурную расліну занеслі ў адзін спіс з баршчэўнікам. І ўжо сёлета яна стала адной з экалагічных праблем вобласці, супраць якой у наступным годзе ўвядуць асобны артыкул у бюджэце.