Моцныя дажджы са шквалістым ветрам прайшлі па Беларусі

12 июля 2017

Напярэдадні вечарам, як абяцалі сіноптыкі, да нас прыйшоў навальнічны фронт. Непагадзь спачатку пранеслася па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. Там былі зафіксаваныя падзенні дрэў і абрывы ліній электраперадачы. Затым дажджы і навальніцы прайшлі ў Мінскім рэгіёне. Больш за ўсё пацярпеў Салігорск. Там стала заліваць вуліцы. І з патокамі вады не спраўляліся ліўнёўкі, ад чаго машыны ў літаральным сэнсе паплылі.

Ужо вечарам непагадзь падабралася і да сталіцы - навальніцы, маланкі, лівень і вецер абрынуліся на Мінск пасля дзевяці вечара. Горад ахутала цемра. Бліскалі маланкі, грымеў гром, дзьмуў моцны вецер, падалі дрэвы. Непагадзь у краіне захаваецца і сёння.