Страляніна ў Пермскім універсітэце: забойца жадаў прычыніць боль...

20 сентября 2021

Жахлівая навіна прыйшла сёння з Пермі. У мясцовым універсітэце студэнт расстраляў навучэнцаў. Восем загінуўшых. Але ахвяр магло быць значна больш.  Першай ахвярай стралка стаў ахоўнік, які спрабаваў заступіць яму шлях. Абясшкодзіць злачынца здолелі супрацоўнікі ДПС, яны будуць  прадстаўлены да ўзнагарод. 21 верасня  ў Пермскім краі Расіі абвешчана днём жалобы. 

Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну: "З глыбокім болем і скрухай успрынялі ў Беларусі вестку аб страшнай трагедыі ў Пермскім дзяржаўным нацыянальным даследчым універсітэце, якая прывяла да гібелі і ранення нявінных людзей".

Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста  выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім загінуўшых, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым.