Міжнародны турнір па самба на прызы Прэзідэнта Беларусі праходзіць у Мінску

9 февраля 2024

У мінскім Палацы спорту сёння прадоўжыцца міжнародны турнір па самба на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Удзел у першынстве бяруць лепшыя спартсмены з дзесяці краін, у тым ліку Германіі, Казахстана, Кітая і Арменіі.

Беларуская скарбонка ўжо папоўнілася медалямі: золата заваявала Алена Купава ў вагавой катэгорыі да 54 кг.

Сёння жа вызначацца наймацнейшыя яшчэ ў дзесяці вагавых катэгорыях.