Краіны адкрываюць межы для падарожнікаў

15 июня 2020
І ўсё ж лету быць, як, уласна, і турыстычнаму сезону. Краіны адкрываюць межы для падарожнікаў. Асабліва тыя, чый бюджэт шмат у чым завязаны менавіта на гэтай сферы паслуг. Для даведкі, Грэцыю летась наведалі 33 мільёны турыстаў. Гэта прынесла бюджэту больш за 19 мільярдаў еўра.  Сёлета такіх лічбаў чакаць не варта, але каб эканоміка не прасела канчаткова, краіна рыхтуецца прыняць усіх ахвотнікаў. Пра хуткі пачатак сезона ўжо заяўляюць Турцыя, Егіпет і Чарнагорыя. У ЕС паступовае адкрыццё пачынаецца з унутранага турызму. Куды паляцім адпачываць гэтым летам? Высвятляў Антон Малюта.