Прэзідэнт пагутарыў з журналістамі

11 сентября 2016

За гадзіну Кіраўнік дзяржавы адказаў на паўтара дзясятка пытанняў. У прыватнасці, аб адносінах з Захадам і Усходам, аб рабоце дэпутатаў, цане газу і паслуг ЖКГ. Так, Расія і Беларусь практычна дамовіліся па газавай тэме, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Кошт паслуг ЖКГ у 2017 годзе вырасце на 5 долараў, як і дамаўляліся з урадам, а сёлета ліміт для павышэння вычарпаны. Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што хацеў бы бачыць у краіне канструктыўную апазіцыю, і пажадаў будучым дэпутатам быць больш палітычна актыўнымі ўнутры краіны і на міжнароднай арэне. Падрабязнасці зносінаў Прэзідэнта са СМІ ў нашых наступных выпусках.