Сталічныя спартыўныя аб'екты рыхтуюцца да правядзення Еўрапейскіх гульняў - 2019

10 апреля 2018

Рэканструкцыя стадыёна «Дынама» завершыцца да канца мая. Актыўна ўзводзяць і найноўшы стралковы цір. Ён размясціўся ля мікрараёна Уручча. Аб'ект здадуць у эксплуатацыю ў верасні. Тут правядуць спаборніцтвы, напрыклад, у такіх дысцыплінах, як стральба з малакалібернай або пнеўматычнай вінтоўкі, а таксама пісталета. Плануецца, што ў новым ціры выступяць спартсмены з 30 краін. Яны разыграюць 10 камплектаў узнагарод.

Яшчэ адзін аб'ект - Палац спорту «Уручча» - на Еўрапейскіх гульнях прыме спаборніцтвы па боксе. Дарэчы, у гэтыя дні пляцоўку тэсціруюць лепшыя спартсмены Беларусі: ва «Уруччы» стартаваў чэмпіянат Беларусі па гэтым адзінаборстве.