Чарговае футбольнае свята аматарам гульні нумар адзін дорыць БАТЭ

19 октября 2017

У гэтыя хвіліны жоўта-сінія на "Барысаў-Арэне" ў рамках трэцяга тура групавога раўнда Лігі Еўропы прымаюць прадстаўніка Бундэслігі - футбольны клуб "Кёльн". Пасля двух матчаў у турніры ў беларускай дружыны ў актыве адзін бал, у гасцей нуль ачкоў. Перамога ў сённяшнім паядынку значна павялічыць шанцы адной з каманд на выхад з групы. Такім чынам, напрыканцы матча лік 1:0 на карысць барысаўчан. Прамую трансляцыю матча вядзе тэлеканал "Беларусь 5". Разам хварэем за БАТЭ!