Сталічныя маржы працягваюць зімовыя заплывы

3 января 2020
Такое надвор’е самы час для загартоўвання i навагодніх акунанняў. Месцам сустрэчы аматараў зімовых заплываў традыцыйна стала Камсамольскае возера. Акунуцца ў палонцы, дзе тэмпература вады не вышэйшая за 3 градусы, пасля сустрэчы Новага года кожную раніцу збіраюцца дзясяткі адважных мінчан. Такой традыцыi сталічных маржоў амаль дзесяць гадоў. Паводле іх слоў, адзін міні-заплыў ў ледзяной вадзе больш карысны для здароўя, чым бег на 5 кіламетраў.

У сярэднім 300 чалавек за тыдзень акунаюцца ў палонцы на Камсамольскім возеры. Наступны маштабны заплыў маржоў запланаваны на Вадохрышча, 19 студзеня. А вясной у сталіцы пройдзе фінальны этап Кубка Беларусі і Мінска па спартыўным зімовым плаванні.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя