Канадскія авіядыспетчары вырашылі падтрымаць сваіх амерыканскіх калег піцамі

14 января 2019

У ЗША даставілі больш за 350 каробак піц у паўсотні падраздзяленняў Федэральнага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі Амерыкі. Так канадскія авіядыспетчары вырашылі падтрымаць сваіх амерыканскіх калег. Ім у гэтым месяцы ўпершыню не выдалі зарплату з-за таго, што ўрад часова прыпыніў сваю працу.