Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі прызначаныя 94 маладым навукоўцам

20 декабря 2016

Адпаведнае распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы. Сярод стыпендыятаў - дактары і кандыдаты навук, а таксама маладыя навукоўцы без ступені. Іх навуковыя дасягненні выкарыстоўваюцца ў працы прадпрыемстваў і ўстаноў сацыяльнай сферы Беларусі. Па многіх распрацоўках атрыманыя патэнты на вынаходствы.