Сталі вядомыя імёны самых перспектыўных навукоўцаў нашай краіны

16 ноября 2017
У выніку таемнага галасавання абраныя 5 акадэмікаў і 22 члены-карэспандэнты. Нагадаем, сёння ў НАН Беларусі прайшлі выбары, амаль паўтары сотні прэтэндэнтаў змагаліся за высокія званні ў навуковай сферы. Самы вялікі конкурс на вышэйшае званне - у спецыяльнасці "матэрыялазнаўства": 9 чалавек на месца. Сярэдні ўзрост абраных акадэмікаў - 64 гады. Членаў-карэспандэнтаў - 57 гадоў. У акадэміі выбары праходзяць раз на 3 гады. Званні прысвойваюцца пажыццёва.