У Беларусі запрацуюць дзясяткі новых праектаў у культурнай сферы

6 сентября 2016

Даўнія традыцыі ў кантэксце сучаснай Беларусі. У нашай краіне па ініцыятыве самага моладзевага грамадскага аб'яднання запрацуюць дзясяткі новых праектаў у культурнай сферы. Усе яны накіраваныя на захаванне і развіццё самабытнасці нашай культуры. А сёння, у дзень свайго нараджэння, Саюз моладзі падвядзе вынікі 14-ці гадоў працы падчас правядзення вялікага "Адкрытага дыялогу". Тут успомняць самыя паспяховыя праекты і вызначаць асноўныя планы на год.

Сяргей Клішэвіч, другі сакратар ЦК ГА БРСМ:

"Напрыклад, праект "Адкрыты дыялог", які мы актыўна працягваем, ужо добра сябе зарэкамендаваў, і ў рэгіёнах прайшоў, і на ўзроўні рэспубліканскіх мерапрыемстваў. Мы сёння спрабуем удыхнуць у яго новае жыццё, каб з дапамогай гэтага праекта прыцягнуць больш моладзі, якая ўмее думаць, аналізаваць і выдаваць свае думкі ў грамадства".

Сёння моладзевае грамадскае аб'яднанне - гэта каля паўмільёна юнакоў і дзяўчат, якія штодня прыдумваюць новыя праекты. Сярод іх акцыя "Кветкі Вялікай Перамогі", праект "Добрае сэрца", "100 ідэй для Беларусі".