Спартцэнтры для дзяцей працуюць у Мінску

18 февраля 2020
Азбука спорту і здароўя - з дзяцінства. У Мінску працуюць дзясяткі спарткомплексаў,  дзе дашкалят і вучняў малодшых класаў навучаюць асновам гімнастыкі, каратэ і харэаграфіі. Паводле слоў  трэнераў,  асновы гэтых спартыўных дысцыплін лепш за ўсё падыходзяць для фізічнага развіцця дзяцей. У якасці матывацыі  ў спартзалах кожны выхаванец вядзе свой дзённік з адзнакамі. Лепшыя вучні атрымліваюць бонусы.

Ну а для самых маленькіх  прапануюць аздараўленчую аэробіку. У сталіцы працуюць фітнес-цэнтры, дзе трэніруюць дзяцей ва ўзросце два плюс. Расцяжка, батуты, праца на снарадах - усе элементы выконваюцца строга пад кантролем трэнера, а часам і ў прысутнасці бацькоў.