Першая перамога на старце жаночага Еўрабаскета

12 ноября 2017

Зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Наталлі Трафімавай у гасцявым матчы перайграла каманду Польшчы з лікам 70:62. У гэтым паядынку нашы дзяўчаты паказалі сапраўдны характар. Бо пасля першай паловы сустрэчы лідзіравалі гаспадыні паркета, якія несумнеўна хацелі парадаваць сваіх балельшчыкаў у Дзень Незалежнасці сваёй краіны. Аднак беларускі здавацца не збіраліся і, упэўнена правядучы трэцюю чвэрць матча, выйгралі свой першы паядынак не толькі ў бягучым турніры, але і за апошнія год і тры месяцы. Ужо 15 лістапада зборная Беларусі згуляе другую сустрэчу на турніры. На пляцоўцы мінскага Палаца спорту прымаем каманду Эстоніі. У прамым эфіры гэту сустрэчу пакажа тэлеканал "Беларусь 5".