Рэспубліканская клінічная бальніца медыцынскай рэабілітацыі ў Аксакаўшчыне адзначае 50-годдзе

25 июля 2022

Першага пацыента тут прынялі 50 гадоў таму. Паўвекавы юбілей рыхтуецца адсвяткаваць  Рэспубліканская клінічная бальніца медыцынскай рэабілітацыі ў Аксакаўшчыне. Сёння на аздараўленні тут знаходзяцца звыш 400 чалавек. У медыцынскую ўстанову прымаюць па трох асноўных профілях: неўралагічны (пацыенты з парушэннем мазгавога кровазвароту і пасля сур'ёзных аперацый), артапеда-траўматалагічны і кардыялагічны. Для тых, хто праходзіць лячэнне, прадугледжаны заняткі з псіхолагам, лагапедам, ЛФК, фізіяпрацэдуры, масажы, практыкаванні на спецыяльных трэнажорах. 

Штогод  у бальніцы медыцынскай рэабілітацыі ў Аксакаўшчыне праходзяць аздараўленне каля 9 тысяч чалавек.