Спектакль Тэатра-студыі кінаакцёра, 30 спартыўных пляцовак, прызы, гала-канцэрт эстрады і феерверк - фестываль "Вытокi" запрашае ў Касцюковічы

18 августа 2023

Спартыўна-культурны фестываль "Вытокі" прымаюць  Касцюковічы. Выставы, прэзентацыя праектаў Нацыянальнага алімпійскага камітэта, кірмаш з пачастункамі і канцэртныя пляцоўкі. На два дні горад стане цэнтрам форуму. Сёння ў праграме вялікі прэс-тур, гастраквест, мастацкі інтэрактыў, спектакль Тэатра-студыі кінаакцёра і кінапаказ пад адкрытым небам.

А ў суботу разгорнецца вялікая не толькі культурная, але і спартыўная праграма. Кірмаш, выстава брэндаў, алімпійскі забег. 30 пляцовак, дзе можна будзе праверыць свае магчымасці ў розных відах спорту і атрымаць каштоўныя прызы. А яшчэ гала-канцэрт папулярных артыстаў эстрады, феерверк і дыскатэка.

 




Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя