Гіганцкі самавар на 400 л і самая вялікая порцыя кашы: Пінск прыме абласны зімовы фестываль "Берасцейскія сані"

8 января 2024

20 студзеня Пінск, сталіца беларускага Палесся, правядзе традыцыйнае зімовае мерапрыемства - фестываль "Берасцейскія сані". Адна з яго асаблівасцяў - карнавальны парад прадпрыемстваў, незвычайныя прэзентацыі прадукцыі. Там таксама можна будзе паглядзець на гіганцкі самавар на 400 літраў і самую вялікую порцыю кашы, прыгатаванай па старажытным рэцэпце. А ўзначаліць калону сімвал свята - вялікія сані. На фестывалі пакладуць пачатак новай традыцыі - вядзенню кнігі рэкордаў, у якую будуць запісваць самыя яркія моманты мерапрыемства.

Вадзім Краўчук, намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама:

У нас на трэцім фестывалі будзе створана кніга рэкордаў "Берасцейскіх саней". Будзе больш за 200 пар Снягурак і Дзядоў Марозаў. Адпаведна, гэта будзе прыгожае, феерычнае, маляўнічае шэсце па цэнтральнай вуліцы. Таксама вельмі цікавым будзе заплыў маржоў.

"Мы плануем, што працягласць гандлёвых радоў складзе каля 500 м. Будзе арганізавана каля тысячы пасадачных месцаў. У праграме прадугледжана правядзенне конкурсаў, акцый, дэгустацый", - расказала начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Брэсцкага аблвыканкама Ларыса Пісецкая.

Таксама ў кавальскай майстэрні кожны, хто пажадае, зможа адчаканіць сабе памятную манету з лагатыпам "Берасцейскіх саней".