Ратавальнікі Мінскай вобласці працуюць ва ўзмоцненым рэжыме

30 ноября 2021

Ва ўзмоцненым рэжыме 30 лістапада ў  Мінскай вобласці працуюць ратавальнікі. Моцны вецер з парывамі да 20 метраў за секунду, дождж з мокрым снегам і нават завіруха могуць стаць прычынай надзвычайнай сітуацыі. Супрацоўнікі МНС рэкамендуюць не пакідаць памяшканне без асаблівай неабходнасці, праявіць асцярожнасць як на вуліцы, так і дома: прыбраць рэчы з балконаў і лоджый, уважліва сачыць за пячным ацяпленнем.


Суровы зімовы характар надвор'я ў гэтыя дні вызначае тылавая частка цыклона "Бенядзікт".