Цэнтр захавання кібербяспекі з'явіцца ў Беларусі

26 декабря 2023

Цэнтр захавання кібербяспекі з'явіцца ў краіне ў наступным годзе. Аблічбаваных сэрвісаў становіцца ўсё больш, беларусы праяўляюць цікавасць да атрымання паслуг "анлайн". Сёлета на беларускім адзіным партале электронных паслуг з'явілася больш як 230 новых працэдур. Сярод самых папулярных - рэгістрацыя замежных грамадзян, атрыманне інфармацыі аб правах на нерухомасць, выплачаных падатках, правапарушэннях і многае іншае.

Сёлета таксама праведзены рэбрэндынг Адзінага партала электронных паслуг. Зараз ён, як і новы мабільны дадатак, называецца "Е-Паслуга". Так што трапіць у лічбавы свет электронных паслуг стала яшчэ прасцей.