Адбылася другая рэпетыцыя тэатралізаванага эпізоду парада да Дня Незалежнасці

27 июня 2018

Фігуры герба і флага з 1200 студэнтаў. Сёння адбылася другая рэпетыцыя пад адкрытым небам тэатралізаванага эпізоду парада да Дня Незалежнасці нашай краіны.

Да галоўнага дзяржаўнага свята застаецца менш як тыдзень. 3 ліпеня на скрыжаванні праспектаў Машэрава і Пераможцаў у сталіцы адбудзецца грандыёзнае шоу. Гэта не толькі шэсце вайскоўцаў, эшалоны тэхнікі і паветранае выступленне ад авіятараў, але і феерычны спектакль "Мой родны кут". 3D-эфект флага, які ляціць, паветраны шар у выглядзе сэрца, парад усіх афіцыйных гербаў у нашай краіне. Больш як 2 сотні гарадоў і вёсак будуць адзначаныя ў тэатралізаваным фрагменце грандыёзнай падзеі.

На рэпетыцыю пад адкрытым небам да старэйшага складу ўдзельнікаў далучылася і малодшая група. Некалькі сотняў дзяцей выступяць у кульмінацыйнай частцы дзеяння, а гэта прэм'ера новага хіта ад заслужанай артысткі Беларусі Іны Афанасьевай. Генеральная здача шоу адбудзецца 30 чэрвеня ў 16:00.