Адпачынак ля вады з акцэнтам на камфорт і бяспеку

24 мая 2024

Надвор'е ў Беларусі спрыяе адпачынку ля вады. З пачаткам аквасезона ўвага надаецца інфраструктуры на пляжах. Прадстаўнікі мэрыі і адказных арганізацый правялі агляд прыбярэжных зон адпачынку Мінска і ацанілі іх гатоўнасць. Падчас падрыхтоўкі да купальнага сезона адрамантаваны пад'язныя дарогі, аўтастаянкі. На ўзбярэжжа завезена амаль 5 тысяч кубаметраў пяску. Праведзена і апрацоўка тэрыторый ад кляшчоў. Берагавыя лініі аснашчаны ўсім неабходным абсталяваннем для адпачынку: ценявымі навесамі, камфортнымі альтанкамі і мангаламі. Наведвальнікі ўжо ацанілі ўзровень гатоўнасці тэрыторый.

Асаблівы акцэнт на бяспецы ля вадаёмаў. За выкананнем правілаў адпачынку і купання будуць сачыць з дапамогай камер відэафіксацыі і дронаў.