Францыя прымае новыя меры па барацьбе з тэрарызмам

17 января 2017

Улады ўвялі забарону для непаўналетніх на выезд з краіны без пісьмовага дазволу бацькоў. Новыя меры закліканыя перашкодзіць паехаць у Ірак або Сірыю маладым людзям, схільным да ўплыву радыкальных ісламістаў. Такія абмежаванні ўжо дзейнічалі ў 2012 годзе. Паводле інфармацыі агенцтва "Франс-Прэс", спецслужбам вядома пра больш чым паўтары тысячы радыкальна настроеных падлеткаў на тэрыторыі краіны.